БЕЛ Ł РУС

ФІФА: запланаваныя ў Расіі і Катары чэмпіянаты свету адбудуцца

27.05.2015 / 13:06

Запланаваныя на 2018 і 2022 чэмпіянаты свету па футболе ў Расіі і Катары адбудуцца. Пра гэта паведамляе ў сераду Reuters са спасылкай на прадстаўніка ФІФА.

Раней выказвалася меркаванне, што варта забраць правядзенне мундыяляў у гэтых краін з розных прычын. Напрыклад, у Расіі за праявы расізму на матчах, а таксама агрэсію ў Данбасе.

У арганізацыі таксама адзначылі, што прэзідэнт арганізацыі Зэп Блатэр не звязаны з парушэннямі ў ФІФА. У сераду па падазрэнні ў карупцыі былі затрыманыя 9 функцыянераў ФІФА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула