БЕЛ Ł РУС

TerraKod выдалі фольк-метал альбом «без саплей» АЎДЫЁ

28.05.2015 / 11:59

Аляксандр Арсёнаў

У дэбютны «Паспаліты» сабралі найлепшае з жывых выступаў.

Брэсцкі гурт TerraKod презентаваў альбом «Паспаліты». Музыкі выклалі яго для бясплатнага праслухоўвання на Soundcloud. Жывая прэзентацыя пройдзе ў Брэсце 13 чэрвеня.

«Падыход да стварэння альбома быў дастаткова простым і шчырым: мы ўзялі лепшае з жывых выступаў гурта, песні, пад якія публіка шалее максімальна,

— кажа вакалістка Кася. — Проста павыкідалі ўсё залішняе – балады і лірычныя адхіленні. Па выніку – 100% фолк-метал. Без саплей».

Стыль альбому музыкі вызначаюць як «новая хваля беларускага фолк-метала». У альбом увайшлі ў тым ліку песні з папярэдніх самотнікаў «Мята» і «Rasa.by». Першы быў беларуска-польскім прысвячэннем Эрнэсту Хэмінгуэю, другі — пераасэнсаваннем латышскай песні «Migla Migla Rasa Rasa».

«Мы ў студыі перажылі па некалькі жыццяў саміх сябе і гэтых песень і шмат спачатку запарваліся на тэндэнцыйных парадах калямузычнай тусоўкі, — распавядае вакаліст Байсан. — А потым у адзін момант прыйшло такое дакладнае разуменне — да нахалеру ўвесь гэты фэйк. Брудныя танцы – значыць брудны саунд. Сэкс, дуда, ракенрол!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула