БЕЛ Ł РУС

Rock Profi 2015: Песня года — «Воіны света»

29.05.2015 / 12:41

У ангары пры бары «Хуліган» прайшло ўручэнне прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi па выніках 2014 году.

Найлепшых у беларускай музыцы вызначалі самі музыкі – у гэтым акурат і адрозненне Rock Profi ад іншых існуючых у Беларусі музычных прэмій. Такім чынам, пераможцамі сталі:

«Артыст году» – Дай дарогу!
«Найлепшая песьня» – Ляпіс Трубяцкі «Воіны света»
«Найлепшы альбом» – Лявон Вольскі «Грамадазнаўства»
«Дэбют году» – Tonqixod
«Найлепшы запіс» – PortMone «Thou», гукарэжысэр Андрэй Жукаў

Адмысловы прыз – «За ўнёсак» атрымаў гурт N.R.M. з нагоды свайго 20-гадовага юбілею.

Арганізатары вялі перамовы, каб дзеля такой нагоды Вольскі, Паўлаў, Ляўкоў і Дземідовіч выйшлі па ўзнагароду разам, але гэта выявілася немагчымым. Тым не менш Лявон Вольскі прысутнічаў на цырымоніі і ўзняўся на сцэну па сваю асабістую ўзнагароду.

Уручэнне прэміі суправаджаў выдатны канцэрт. Арганізатары Rock Profi – студыя «Осмос» і сайтExperty.by. – вырашылі не прывязвацца да спісу намінантаў і запрасілі гурты, адпаведныя да атмасферы мерапрыемства. Выступалі «Носорогов & Ко», Nizkiz, «Вірус ліха» і Harotnica.

Кіраўнік студыі «Осмос» Павал Юрцэвіч заявіў, што мае намер праводзіць Rock Profi і надалей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула