БЕЛ Ł РУС

Дачка прэзідэнта Азербайджана абвесціла пра развод у Інстаграме

31.05.2015 / 10:24

Дачка прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева — Лейла — абвясціла пра развод з віцэ-прэзідэнтам групы кампаній Crocus Group і спеваком Эмінам Агаларавым. Дзяўчына напісала пра гэта на сваёй старонцы ў Інстаграме.

«Для многіх у Азербайджане не сакрэт, што мой шлюб з Эмінам у апошнія гады насіў фармальны характар. Мы даўно жывём асобна, у розных гарадах. Прыйшоў час афіцыйна аформіць наш развод, што мы і зрабілі», — напісала яна.

Пара пабралася ў красавіку 2006 года. У 2008 годзе ў іх нарадзіліся сыны-блізнюкі Алі і Мікаіл.

Лейла Аліева ўзначальвае Фонд Гейдара Аліева ў Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула