За здымак Яўхіма Карскага на аўкцыёне гатовыя заплаціць 37 мільёнаў рублёў
На аўкцыёне Ay.by ўсё яшчэ выстаўлены арыгінальны здымак Яўхіма Карскага 1893 года.
Па стане на 31 мая кошт лота дасягнуў 37 мільёнаў рублёў. Такія грошы гатовы заплаціць пакупнік з Расіі. Праўда, раней пакупкі на аўкцыёне ён не здзяйсняў, магчыма, гэта фэйкавы карыстальнік.
Ранейшая прапанова ад праверанага карыстальніка з Беларусі складала 21 мільён рублёў.
* * *