БЕЛ Ł РУС

Выпускнікі мінскіх школ страцяць права на бясплатны праезд з 13 чэрвеня

2.06.2015 / 12:36

Выпускнікі мінскіх школ згубюць на бясплатны праезд у гарадскім транспарце з 13 чэрвеня. Атрымаўшы 12 чэрвеня атэстаты, яны ўжо не будуць лічыцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Абвестка пра тое, што выпускнікі школ пачнуць плаціць за праезд з 13 чэрвеня, размешчана на сайце мінскага метрапалітэна. З гэтай даты яны перастануць лічыцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, згубяць права на бясплатны праезд і павінны будуць кампенсаваць поўны кошт паездкі ў метро.

Як гаворыцца ў абвестцы, падстава для гэтага рашэння — ліст камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у якім выразна пазначана: выпускныя экзамены па заканчэнні 11-га класа праводзяцца з 1 па 12 чэрвеня 2015 года. 12 чэрвеня ў Мінску пройдуць выпускныя вечары, на якіх 11-класнікам уручаць атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Пасля атрымання атэстатаў выпускнікі школ стануць плаціць за праезд і ў наземным транспарце сталіцы, пацвердзілі ў ГП «Мінсктранс».

Адна паездка ў гарадскім транспарце Мінска цяпер каштуе 4500 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула