БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачаліся перамовы падгруп кантактнай групы наконт Украіны

2.06.2015 / 15:15

У Мінску пачаліся перамовы падгруп кантактнай групы паведамляе сепаратысцкі сайт «Данецкай агенцтва навін».

«Перамовы усіх падгруп пачаліся», - заявілі ў прэс-службе прадстаўніка ДНР на перамовах Дзяніса Пушыліна.

Як паведамляе сепаратысцкае выданне «Луганскі інфармацыйны цэнтр», падгрупы кантактнай групы разгледзяць прыкладна тыя ж пытанні, што і на мінулым пасяджэнні.

«Рабочыя групы прыступілі да працы. Кола пытанняў прыкладна той жа, што і на мінулым пасяджэнні: аднаўленне сацыяльных выплат жыхарам Данбаса, аднаўленне працы аддзяленняў ўкраінскіх банкаў, абмеркаванне змен у Канстытуцыю Украіны», - сказаў прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дэйнега.

Папярэдняя сустрэча прайшла 22 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула