БЕЛ Ł РУС

У жыхара Шчучына канфіскавалі самагон на 400 млн рублёў

2.06.2015 / 19:59

Nashaniva.com

Падчас аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама і АБЭЗ Ленінскага РАУС Гродна знайшлі ў 32-гадовага жыхара Шчучына буйную партыю падпольнага спіртнога.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у мужчыны, які нідзе не працуе, у гаражы захоўвалася 1.355 літраў вадкасці з утрыманнем спірту і 35 літраў самагону. Канфіскаваную партыю ацанілі ў 406,5 млн рублёў.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол. З якой мэтай захоўваўся алкаголь, працягваюць высвятляць вартавыя правапарадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула