БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы паліцэйскія ўжылі газавыя балончыкі супраць наведнікаў з Беларусі 

2.06.2015 / 21:33

Канфлікт разгарэўся ў пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

Пра гэта паведамляе радыё «Рацыя», сведкам стаў слонімскі журналіст Сяргей Чыгрын:

— Польская паліцыя сказала, што беларускія машыны едуць у Беларусь не па той паласе, па якой звычайна ехалі. Але дзясяткі гадоў так ездзілі! Прыехала паліцыя, сказалі адну паласу рабіць, па якой нібыта трэба перасякаць рысу. Стаяла калейка адна, а яны сталі перакідваць калейку на правы бок. І тут пачаўся канфлікт — дзясяткі кіроўцаў і пасажыраў, якія едуць з Беластоку, сталі канфліктаваць з паліцыяй, што нібыта яны няправільна кажуць. Тады паліцэйскія дасталі газавыя балончыкі і пачалі паліваць газам беларусаў.

Па словах Сяргея Чыгрына, у выніку адна з жанчынаў страціла прытомнасць, атрымаў пашкоджанні адзін з канфліктуючых з польскімі паліцэйскімі мужчына. Каментары афіцыйных асобаў з польскага памежнага пункта атрымаць пакуль не удаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула