БЕЛ Ł РУС

Настаўнік як стоп-сыгнал

15.02.2008 / 14:57

Nashaniva.com

На Гарадзеншчыне настаўнікі будуць спыняць машыны на падыходах да школ.

На Гарадзеншчыне побач з школамі зьявяцца стоп-мэны. Настаўнікі і старшаклясьнікі ў яркіх камізэльках будуць дапамагаць дзецям пераходзіць нерэгуляваныя пераходы на дарозе да навучальнай установы. Падобная практыка праводзіцца і ў суседняй Польшчы.

Штодня рэгуляваць рух будуць па два‑тры чалавекі. На дзяжурства плянуецца заступаць а палове восьмай раніцы, там, дзе вучацца ў другую зьмену, людзі з жазламі зьявяцца і ў абед.

Для гэтага ўжо закупілі спэцыяльныя камізэлькі: сьпераду на іх намаляваны знак «Асьцярожна, дзеці!», ззаду — «Стоп». Навіну ўвядуць па ўсей Гарадзенскай вобласьці.

Паводле «Вечерний Гродно»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула