БЕЛ Ł РУС

Новы прэзідэнт Латвіі адмовіўся пераязджаць у рэзідэнцыю, а працягне жыць у сваёй кватэры

4.06.2015 / 10:04

Новы прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс плануе працягваць жыць у сваёй кватэры ў гарадку Огрэ [35 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі — НН], а прэзідэнцкую рэзідэнцыю ў Юрмале мае намер выкарыстоўваць для арганізацыі важных сустрэч.

LETA

У чацвер, 4 чэрвеня, у перадачы «Ранішняя панарама» на ЛТБ ён пацвердзіў, што ў рэзідэнцыі не плануе жыць, хоць разгледзіць магчымасць выкарыстоўваць яе ў моманты, калі запланаваныя важныя сустрэчы.

«Рэзідэнцыя размешчана ў добрым месцы на беразе Балтыйскага мора, там спакойная атмасфера, і можна пагаварыць пра важныя пытанні», — сказаў ён.

Веёніс адзначыў, што служба бяспекі, верагодна, будзе незадаволеная яго рашэннем жыць у Огрэ і ў сувязі з гэтым паўстане шэраг праблем, але «месца, дзе ты жыў ўвесь час, самае любімае».

Ён адзначыў, што добра ведае сваіх суседзяў, з якімі рэгулярна размаўляе, у тым ліку разам адпачывае.

Міністр абароны Райманд Веёніс быў абраны прэзідэнтам Латвіі 3 чэрвеня на пасяджэнні Сейма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула