БЕЛ Ł РУС

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адкрые на даху Чырвонага касцёла пасеку

4.06.2015 / 10:45

СГ

Завезеныя пчолы карпацкай пароды, якія не джаляць.

Задумаў пасеку няўрымслівы пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк — ён жа старшыня Таварыства пчалярскіх арганізацыяў «БелАпіЮніян». 

Пасека мае быць невялічкая, сімвалічная: на тры вульнікі. Такім чынам ксёндз-магістр хоча папулярызаваць пчалярства і, шырэй, хараство свету. Цвету ж у горадзе не бракуе: і ліпы, і кветнікі.

Адкрыццё пасекі было запланаванае на сёння, але адклалался з тэхнічных прычын. Касцёл атрымлівае дазвол ветэрынараў на размяшчэнне пчол у горадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула