БЕЛ Ł РУС

У гродзенскай бальніцы пацыент забіў пажылую жанчыну 

4.06.2015 / 11:28

Nashaniva.com

Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці высвятляюцца абставіны забойства, здзейсненага ў адной з бальніц Гродна, паведамляе прэс-служба СК.

Увечары 3 чэрвеня ў адну з медыцынскіх устаноў Гродна паступіў мужчына, 1959 года нараджэння, з захворваннем сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Ноччу ў пацыента на фоне хваробы пагоршыўся псіхічны стан.

Зайшоўшы ў палату, у якой на лячэнні знаходзіліся пажылыя жанчыны, ён нанёс ім зэдлікам, рукамі і нагамі ўдары па розных частках цела.

У выніку адна з пацыентак памерла, а траім нанесеныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

На месца здарэння выехалі следчыя СК, супрацоўнікі міліцыі і спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Быў зроблены агляд месца здарэння, дапытаныя пацыенты і персанал бальніцы, канфіскавана і вывучаецца медыцынская дакументацыя. Мужчына затрыманы.

У дачыненні да яго ўпраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па артыкуле «забойства».

Па крымінальнай справе прызначана правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычнай у дачыненні да падазраванага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула