БЕЛ Ł РУС

Праз абвастрэнне на Данбасе рэзка ўпаў расійскі рубель, а разам з ім і беларускі: да 15130 за даляр, 17030 за еўра

4.06.2015 / 12:34

ЯМ

Гэты працэс адбываецца некалькі дзён запар на фоне негатыўнай статыстыкі ў Расіі — падзенне ВУП за красавік на 4,2%.

Курс даляра падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы істотна вырас. Сярэднеўзважаны курс узняўся да 15 130 рублёў.

Апошні раз такія высокія лічбы фіксаваліся ў сярэдзіне сакавіка (15 120 — 16 сакавіка).

Нагадаем, афіцыйны курс на сёння складаў 14 943 рублі.

Рост курса даляра ў Беларусі выкліканы рэзкім падзеннем расійскага рубля. Гэты працэс адбываецца некалькі дзён запар на фоне негатыўнай статыстыкі ў Расіі (падзенне ВУП за красавік на 4,2%), а таксама абвастрэннем сітуацыі на Данбасе.

Курс еўра пры гэтым дасягнуў 17031 рубля (было 16 657 рублёў), а расійскі рубель апусціўся з 281,22 да 274,36 рубля.

Аб'ёмы таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы зменшыліся да мінімальных лічбаў. Апошнія тры дні агульны аб'ём таргоў складае ўсяго каля $40 мільёнаў. Экспарцёры прадаюць валюту толькі ў памеры абавязковага мінімума. Астатнія ўгоды перайшлі на міжбанкаўскі рынак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула