БЕЛ Ł РУС

Памёр апошні з параненых на Майдане

4.06.2015 / 11:55

У сераду, 3 чэрвеня, памёр удзельнік пратэстаў на Майдане Незалежнасці Віктар Арленка, які атрымаў кулявое раненне ў галаву 18 лютага 2014 года. Яго пахаваюць у Нежынскім раёне Чарнігаўскай вобласці. 

Арленка заставаўся апошнім удзельнікам Майдану, які знаходзіўся ў крытычным стане. Пасля ранення вялікую частку часу ён знаходзіўся ў коме.

У яго засталося двое дарослых дзяцей: сын і дачка.

Мужчыну стрэлілі ў галаву пры спробе разагнаць Майдан 18 лютага 2014.

53-гадовы бацька дваіх дзяцей увечары прыехаў у цэнтр пратэстаў, каб знайсці там 19-гадовага сына. Неўзабаве сілавікі, абвясціўшы «антытэрарыстычную аперацыю», перайшлі ў наступ, падчас якога мужчыну паранілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула