БЕЛ Ł РУС

Злодзей з Дакудава скраў алебарды, даспехі і мандаліну

4.06.2015 / 12:49

Аляксандр Арсёнаў

Толькі частку скрадзенага атрымалася вярнуць гісторыку.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Беспрацоўны 54-гадовы жыхар вёскі Дакудава-2, што на Лідчыне, абакраў у канцы мая дом выкладчыка гісторыка-краязнаўчага цэнтра ў вёсцы Філонаўцы, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Злодзей разбіў шкло нежылога дома, вынес 4 алебарды, 3 драўляныя шчыты, даспехі, мандаліну і камп’ютарныя калонкі.

Цяпер злодзей змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Яго чакае крымінальная справа за крадзеж. Толькі частку скрадзенай уласнасці атрымалася вярнуць. У 2013 годзе мужчыну ўжо судзілі за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула