БЕЛ Ł РУС

Парашэнка: Пытанне па НАТА будзе пастаўленае толькі тады, калі па ім будзе кансэнсус усіх рэгіёнаў краіны

4.06.2015 / 13:22

Большасць грамадзян Украіны выступае за ўступленне ў НАТА. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы са зваротам да Вярхоўнай Рады Украіны.

«У выпадку правядзення агульнанацыянальнага рэферэндуму, мы б лёгка выйгралі», — сказаў Парашэнка.

Але, па словах прэзідэнта, на Захадзе не спяшаюцца адкрываць дзверы Альянсу для Украіны.

«Мы будзем вельмі жорстка адстойваць нашы інтарэсы … Наша задача — дасягненне ўсіх неабходных для ўступлення крытэраў. І права прымаць гэтае рашэнне належыць выключна ўкраінскаму народу на ўсеўкраінскім рэферэндуме», — заявіў Парашэнка.

Разам з тым, ён падкрэсліў, што не дазволіць выкарыстоўваць гэтую тэму для расхіствання сітуацыі ўнутры краіны. І пытанне па НАТА будзе пастаўленае толькі тады, калі па ім будзе кансэнсус усіх рэгіёнаў краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула