За суткі загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, 38 параненыя
За апошнія суткі ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, 38 байцоў атрымалі раненні.
Пра гэта на традыцыйным брыфінгу ў чацвер распавёў прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях АТА Андрэй Лысенка.
«За мінулыя суткі ў выніку актыўных баявых дзеянняў і правакацый мы страцілі 5 нашых воінаў, 38 атрымалі раненні», сказаў ён.
Па словах Лысенка, найбольшыя страты сілы АТА панеслі ў баях пад Мар'інкай і Луганскам.