БЕЛ Ł РУС

Ахвяры расійскай прапаганды: «У нас дзеці ў садку не ядуць грэчкі — мы ўсё аддаём Украіне!» ВІДЭА

5.06.2015 / 10:12

Зміцер Міцкевіч

Ва украінскім сегменце Інтэрнэту набірае папулярнасць відэа, выразанае з аднаго з нядаўніх матэрыялаў, знятых у расійскай правінцыі тэлеканалам «Дождь». На ім звычайная расіянка расказвае, што расіяне маюць дэфіцыт прадуктаў з-за таго, што ўсё аддаюць Украіне, дзе ідзе вайна.

«Украіна ж згалела. А мы ім дапамагаем — гэта ж у страту нам ідзе. Вунь тут навіны паказвалі: дзе гэта бачана — у іх вайна прайшла, а ў іх дзеці ў дзіцячым садку ядуць грэчку і такую вялікую катлету? А нам грэчку? Што гэта такое, дзеці ў садку нават не ведаюць. Нам яе толкам не даюць, таму што яна дарагая. Мы ўсё Украіне сваё аддаём», — расказвае Наталля Шабанава.

Застаецца толькі паспачуваць людзям, якія настолькі адурманеныя прапагандай, што не здольныя нават нармальна ўспрымаць звычайныя рэчы і рабіць нейкія лагічныя высновы. Гэтае відэа яшчэ раз паказвае, што цяперашнія метады прапаганды здольныя цалкам адключаць у людзей рацыянальнае ўспрыманне свету і лагічнае мысленне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула