Міністр турызму Крыма звольнена за дрэнную падрыхтоўку да сезона
Дэпутаты Дзяржрады Крыма адправілі ў адстаўку міністра курортаў і турызму рэспублікі Алену Юрчанка, прызнаўшы працу ведамства па падрыхтоўцы да турыстычнага сезону 2015 нездавальняючай.
Кіраўнік крымскага «парламента» Уладзімір Канстанцінаў заяўляў, што змена міністра турызму неабходная для надання міністэрству «новага імпульсу».
Новым кіраўніком ведамства прызначаны Сяргей Стрэльбіцкі, які да гэтага займаў пасаду дарадцы па пытаннях турыстычнай галіны кіраўніка Крыма Сяргея Аксёнава.
З канца мінулага года многія расіяне, сутыкнуўшыся з рэзкім паслабленнем рубля, вымушаныя адмаўляцца ад планаў адпачыць за мяжой. У сувязі з гэтым тураператары спрабуюць максімальна раскруціць Крым і курорты Краснадарскага краю.