БЕЛ Ł РУС

Прэм’ер Канады не дапусціць Пуціна за стол G7

5.06.2015 / 10:19

Канада не пагодзіцца на аднаўленне «Вялікай васьмёркі», прынамсі да таго часу, пакуль Уладзімір Пуцін застаецца прэзідэнтам Расіі, заявіў у чацвер у інтэрв'ю агенцтву Associated Press прэм’ер-міністр Канады Стывен Харпэр.

Канада, паводле слоў прэм’ер-міністра, рашуча не прыме любую магчымасць вяртання Уладзіміра Пуціна за агульны стол з лідарамі сямі вядучых заходніх дзяржаў.

«Рашэнне аб вяртанні Расіі запатрабуе кансэнсусу, гэтага кансэнсусу не будзе», — папярэдзіў канадскі лідар. Ён растлумачыў у інтэрв'ю, што, на яго думку, у сваіх уяўленнях Пуцін зыходзіць з таго, што «халодная вайна» працягваецца, і расійскі лідар лічыць, што ён здольны змяніць яе зыход.

«Спатрэбіцца на гэта пяць месяцаў або пяцьдзясят гадоў, ні Канада, ні Захад не прызнаюць акупацыю Расіяй Крыма або іншай часткі тэрыторыі Украіны», — падкрэсліў прэм’ер-міністр Канады Стывен Харпэр. Ён даў інтэрв'ю за два дні да пачатку саміту «Вялікай сямёркі» ў Баварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула