БЕЛ Ł РУС

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс выйграла ў фінале Roland Garros

6.06.2015 / 18:47

Фота AP/Francois Mori

У фінальным матчы амерыканка Серэна Уільямс, «пасеяная» на турніры пад першым нумарам, абыграла чэшку Люсі Шафаржову (13) з лікам 6:3, 6:7 (2:7), 6:2.

33-гадовая Уільямс выйграла трэці ў кар'еры Адкрыты чэмпіянат Францыі (2002, 2013) і 20-ы турнір серыі «Вялікага шлема».

Ён прынёс ёй 1.800.000 еўра прызавых.

Фота EPA/ROBERT GHEMENT

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула