БЕЛ Ł РУС

Стэн Ваўрынка выйграў Ралан Гарос

7.06.2015 / 19:45

Бі-Бі-Сі

Reuters.com

Швейцарскі тэнісіст Стэн (Станіслас) Ваўрынка стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату Францыі, абыграўшы ў чатырох сэтах першую ракетку свету серба Новака Джокавіча.

Ваўрынка уступіў у першым сэце 4:6, але затым выйграў тры сэты запар 6:4, 6:3, 6:4. Гэта другая перамога швейцарца ў турнірах серыі «Вялікага шлема». У 2014 годзе яму не было роўных на адкрытым першынстве Аўстраліі.

А для Джокавіча «Ралан Гарос» па-ранейшаму застаецца адзіным турнірам «Вялікага шлема», на якім ён яшчэ не перамагаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула