Ананіч: У Беларусі не дапусцяць інфармацыйнай вайны на медыйным полі
У Беларусі прыкладуць усе неабходныя намаганні, каб нацыянальная інфармацыйная прастора не стала арэнай інфармацыйнай вайны.
Пра гэта заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пленарным пасяджэнні X Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі».