БЕЛ Ł РУС

Над трасай пад Мінскам вывесілі расцяжку «Змагайся за свае правы»

8.06.2015 / 16:31

Nashaniva.com

Актывісты руху «Вольны Хаўрус» правялі ў Мінску акцыю «Змагайся за свае правы»: вывесілі расцяжку над трасай і асвятлілі яе фаерамі. Пра гэта charter97.org паведаміў чытач Іван Дуб.

«Абыякавасць, страх і маўчанне большасці стварылі плацдарм для шырокага наступу на сацыяльныя і грамадзянскія правы. У нас адбіраюць апошняе! Паўночная Карэя ўжо не за гарамі. Улады рашуча сціскаюць смяротныя ланцугі «сацыяльнага раю», і яны ля твайго парога. Маргінальныя палітычныя псеўдаапазыцыйныя структуры не зацікаўленыя ў сацыяльным вызваленні марода. Іх цікавіць перш за ўсё захаванне ўласнаго прыкарытнага «статусу кво», для чаго яны гатовыя ісці на міравую і супрацоўніцтва з уладай.

Чакаць дапамогі няма адкуль, выхад толькі ў нізавой самаарганізацыі і барацьбе! Правы не даюць, правы бяруць!», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула