БЕЛ Ł РУС

Жыхарам Сляпянкі на 5 дзён адключаць электрычнасць

8.06.2015 / 18:27

Nashaniva.com

У некаторых дамах у сталічнай Сляпянцы адключаць электраэнергію на пяць дзён. Пра гэта людзі даведаліся з улётак у сваіх паштовых скрынях, а TUT.BY высветліў, чаму жыхароў двухмільённага горада пакінуць без святла амаль на тыдзень.

Фота: Ягор Іваноў, vk.com

Як распавёў дыспетчар першага філіяла Мінскіх кабельных сетак Уладзімір Шыбека, адключэнне святла звязана з рэканструкцыяй паветранай лініі электраперадач. З 15 па 19 чэрвеня абясточаць жыхароў прыватнага сектара з наступнымі адрасамі:

Спецыяліст адзначае, што можна было б правесці рэканструкцыю электрасетак і з адключэннем святла ўсяго на пару гадзін у суткі, але тады працэс б заняў не 5 дзён, а паўгода.

«І людзі самі разумеюць, што ім трэба рабіць гэтую рэканструкцыю, бо з-за старых ліній у некаторых вельмі нізкае напружанне. Сёння, напрыклад, тэлефанавала жанчына і скардзілася, што яна нават прапыласосіць не можа».

Больш за тое, адзначае суразмоўца, у яго на стале ляжыць папера з выканкама, дзе сказана, што з жыхарамі пытанне адключэння ўзгодненая. Паводле слоў спецыяліста, улёткі з інфармацыяй аб адключэнні былі перададзеныя ва ўсе дамы.

«Людзі разумеюць, уваходзяць у становішча і згаджаюцца».

Натуральна, ёсць і незадаволеныя, якія тэлефануюць у дыспетчарскую.

«І мы просім людзей пацярпець. Магчыма, нават пажыць у сваякоў або суседзяў. Калі рабочыя справяцца хутчэй — вядома ж, святло з'явіцца раней».

Спецыяліст кажа, што практыка падобных адключэнняў не новая. Паводле яго слоў, некалькі гадоў назад яны таксама абясточвалі жыхароў у Вялікім Трасцянцы.

«Людзі адэкватна гэта прымалі і ставіліся з разуменнем. Усё ж гэта робіцца дзеля людзей, а не па нейкім нашым капрызе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула