БЕЛ Ł РУС

У Францыі судзяць абвінавачаных па справе аб «чароўным сыры»

8.06.2015 / 21:35

У Францыі пачаўся суд над жанчынай, якая абвінавачваецца ў падмане тысяч чылійцаў, якім прапаноўвалася купіць інгрэдыенты для вытворчасці так званага «чароўнага сыру» для французскай касметычнай індустрыі.

Як сцвярджаецца, 10 гадоў таму Жыльбер ван Эрп і трое яе саўдзельнікаў прапаноўвалі чылійцам набыць сыравіну, якая не мае асаблівай каштоўнасці. Ім абяцалі долю ў казачных будучых прыбытках ад продажу «чароўнага сыру», а першыя ўдзельнікі піраміды атрымлівалі грашовыя выплаты, якія ашуканцы выдавалі за дывідэнды.

Ахвярамі афёры сталі больш за 5 тысяч чалавек, многія з іх патрацілі свае зберажэнні, прадалі жыллё або кінулі працу, каб цалкам аддацца сыраробству.

Кісламалочны прадукт, які яны выраблялі, наколькі вядома, у Францыю не адпраўляўся зусім, яго знайшлі гнілым на складзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула