БЕЛ Ł РУС

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка гатовы аплаціць «падатак на дармаедства»

8.06.2015 / 22:29

Nashaniva.com

Беларускі футбольны трэнер Віктар Ганчарэнка прызнаўся, што гатовы плаціць падатак на дармаедства.

— Плаціце падатак на дармаедства?

— Пакуль ніхто не плаціць. Але, калі я трапляю пад гэты закон, то выбару ў мяне няма, - сказаў Ганчарэнка ў праграме «Час футбола» на канале «Беларусь-5», паведамляе Tribuna.com.

***

Экс-трэнер БАТЭ быў звольнены з пасады галоўнага трэнера краснадарскай «Кубані» ў лістападзе 2014 г. і такім чынам ужо больш за паўгода афіцыйна нідзе не працуе. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула