БЕЛ Ł РУС

ЛНР і ДНР прапануюць Кіеву лічыць іх часткай Украіны, але з правам мець уласныя арміі

9.06.2015 / 07:34

Дэйнега і Пушылін, Мінск, люты 2015, ria.ru

Самаабвешчаныя тэрытарыяльныя утварэнні ДНР і ЛНР прапанавалі Кіеву абвясціць іх «асобнымі раёнамі з асаблівым статусам», пры гэтым лічачы «неад'емнай складовай часткай Украіны».

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў ДНР і ЛНР Дзяніса Пушыліна і Уладзіслава Дайнэгі.

Пры гэтым яны прапануюць Кіеву таксама прызнаць за імі паўнамоцтвы кіраўнікоў асобных раёнаў, а рашэнне аб працягу або спыненні гэтых паўнамоцтваў пакінуць за самімі рэгіёнамі.

Прапануецца надзяліць органы мясцовага самакіравання асаблівым статусам і ствараць органы аховы грамадскага парадку.

«Органы мясцовага самакіравання асобных раёнаў з асаблівым статусам і органы кіравання іх асацыяцый у мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі маюць права ствараць органы аховы грамадскага парадку: народную міліцыю», — гаворыцца ў дакуменце.

На сёння ў так званых «народных міліцыях» ДНР і ЛНР на ўзбраенні больш за 550 танкаў. Гэта сувымерна з найбольшымі еўрапейскімі арміямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула