БЕЛ Ł РУС

У Беларусі можа пачаць вяшчанне тэлеканал Ukraine Tomorrow

9.06.2015 / 07:47

Юрый Стэць, 112.ua

Улетку ў Беларусі пачнецца вяшчанне тэлеканала «Украіна заўтра» (Ukraine Tomorrow, украінскі адказ расійскаму тэлеканалу Russia Today). Пра гэта заявіў міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць у эфіры грамадска-палітычнага ток-шоу на тэлеканале АНТ.

Па словах украінскага міністра, ён знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні па гэтым пытанні з беларускай калегам, міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч. Ён таксама паведаміў, што бакі павінны ўзгадніць неабходныя дакументы.

«Мы ўсе рэчы прагаварылі, засталіся толькі тэхнічныя нюансы і запуск канала», — сказаў Юрый Стэць.

Кіраўнік міністэрства інфармацыйнай палітыкі паведаміў, што гаворка ідзе пра тэлеканал «Украіна заўтра» (Ukraine Tomorrow), працу над запускам якога ў цяперашні час вядзе Кіеў. «Мы спрабуем яго запусціць у бліжэйшы час, думаю, на працягу месяца-двух мы яго запусцім, і вы яго ўбачыце ў Беларусі», — дадаў ён.

Юрый Стэць таксама падзякаваў прэзідэнтам Украіны і Беларусі за магчымасць даць беларусам «пункт гледжання Кіева аб тым, што адбываецца на ўсходзе Украіны»: «Для нас гэта вельмі важна».

Нагадаем, 21 снежня мінулага года падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні сумеснага тэлеканала дзвюх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула