БЕЛ Ł РУС

Палескія клубніцы прадаюцца ў Мінску па 40 тысяч за кг, у Лунінецкім раёне — па 20—30 тысяч

9.06.2015 / 10:07

Лунінецкія ўлады перанеслі аптовы клубнічны рынак са скрыжавання дарог у вёску Дварэц

Ад пятніцы 5 чэрвеня ў Лунінецкім раёне адкрыўся новы клубнічны рынак. Улады забаранілі прадаваць ягады на скрыжаванні аўтамагістралі М-10 у Дварцы. У вёсцы за метраў 500 ад трасы зрабілі «рынак».

У першы дзень працы рынку трускаўкі закупілі каля 40 скупшчыкаў. 

Цана ягады вагалася ў межах 20—25 тысяч, у пятніцу ўвечары дасягала 30 тысяч. У Мінску палескія клубніцы прадаюць за 40 тысяч рублёў. 

Рынак для скупшчыкаў платны. Ад 70.000 да 250.000 за месца. 

На скрыжаванні ж машыны ганяюць. Маўляў, скупчанне тут замінае руху, стварае небяспеку аварый.

Праўда, улады, як заўжды, галоўнага не прадумалі. Ягады баяцца спёкі, на сонцы цякуць. А на новым «рынку» — ані ценю. Між тым ад асфальту ўтвараецца павышаная тэмпература. Таму перасяленнем незадаволеныя ані прадаўцы, ані купцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула