БЕЛ Ł РУС

У Латвіі могуць аднавіць абавязковую вайсковую службу

9.06.2015 / 10:9

Nashaniva.com

Можна дыскутаваць з нагоды аднаўлення ў Латвіі абавязковай вайсковай службы, мяркуе кандыдат на пасаду міністра абароны Райманд Бергманіс.

Пра гэта ён распавёў у аўторак, 9 чэрвеня, у інтэрв'ю праграме «900 секунд» тэлеканала LNT.

«Да 2005 года [Латвія] вызначылася з пераходам на прафесійную вайсковую службу. Былі вельмі доўгія дыскусіі, і рашэнні не былі простымі. Цяпер сітуацыя змянілася. У Літве аднавілі. (…) Зараз прыярытэтам застаецца навучанне людзей у Зэмесардзе» [сілы добраахвоотнікаў],— сказаў Бергманіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула