БЕЛ Ł РУС

Літва можа прыняць 250 уцекачоў з Афрыкі

10.06.2015 / 14:04

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце сцвярджае, што Літва магла б прыняць да 250 бежанцаў з Афрыкі, якія прыбываюць у Еўропу.

Раней Еўракамісія прапанавала перавесці ў Літву да 710 бежанцаў: спачатку — 207 з трэціх краін, а яшчэ 503 прашэнні Літва павінна разгледзець у двухгадовы тэрмін.

«Па нашых падліках і нашых прапаноў, якія мы перадалі Еўрапейскай камісіі, мы маглі б прыняць да 250 бежанцаў. І я прапаную ўраду на наступным тыдні прыняць пастанову на такую колькасць», - сказала Грыбаўскайце.

У сваю чаргу Латвія пакуль адмаўляецца прымаць бежанцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула