Парашэнка памяняў кіраўніка Данецкай вобласці
Старшыня Данецкай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Аляксандр Кіхтэнка звольнены з займанай пасады.
«Кіхтэнка быў вялікім прыхільнікам супрацоўніцтва з АЧД (акупаванай часткай Данбаса). Сёння Парашэнка яго звольніў. Хлопцы тут, у АТА, смяюцца, што зараз яго адправяць ганаровым паслом у ДНР», - напісаў прадстаўнік АТА Аляксандр Брыгінец.
Паводле яго слоў, мноства мясцовых чыноўнікаў у рэгіёне шакаваныя адстаўкай Кіхтэнкі.
Кіраўніком Данецкай абласной адміністрацыі прызначаны Павел Жэбрыўскі.