БЕЛ Ł РУС

Генконсульства Украіны ў Растове-на-Доне закідалі яйкамі, камянямі, зялёнкай

13.06.2015 / 15:39

Каля 20 чалавек закідалі будынак генеральнага консульства Украіны ў Растове-на-Доне яйкамі, камянямі, памідорамі і зялёнкай ў ноч на суботу.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала рашучы пратэст з нагоды нападаў на дыпламатычныя прадстаўніцтвы Украіны ў Расіі.

Як сказана на сайце ведамства, украінскі бок расцэньвае такія дзеянні як «свядомую правакацыю супраць Украіны».

У Маскве ўвечары ў пятніцу невядомыя імітавалі напад на пасольства Украіны.

А напярэдадні, у чацвер, украінскія актывісты закідалі зялёнкай і яйкамі будынак генконсульства Расіі ў Харкаве.

Расійскае МЗС тады выказала упэўненасць у тым, што міліцыя не перашкаджала нападам, аднак харкаўская міліцыя паведаміла, што ахову правапарадку каля будынка генконсульства Расіі ажыццяўлялі каля 100 яе супрацоўнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула