23 тысячы абітурыентаў прайшлі сёння ЦТ па беларускай мове
23180 чалавек напісалі сёння цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.
На выпрабаванні былі зарэгістраваныя два выдаленні. Абодва — за мабільныя тэлефоны. Дырэктар РІКВ нагадаў, што ўсю тэхніку трэба здаць перад выпрабаваннем, ва ўсіх класах для гэтага ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы.