БЕЛ Ł РУС

Апарат «Філы» прабудзіўся на камеце Чурумава-Герасіменкі

15.06.2015 / 11:35

Аляксандр Арсёнаў

Ён спаў 7 месяцаў, так было запланавана.

«Філы» на камеце ва ўяўленні мастака. Выява: ESA

Модуль «Філы» місіі «Разета» выйшаў на першы за 7 месяцаў сеанс сувязі, пра што паведаміў у свой твітар. У модуля завязалася жартаўлівая перапіска з зондам «Разета», што даставіў яго на камету.

У лістападзе 2014 года ўпершыню ў гісторыі чалавецтва рукатворны апарат сеў на камету. Але пасля 60 гадзін працы модуль пераключыўся ў рэжым чакання — скончыўся зарад батарэй.

Зыход у рэжым чакання быў прадказальным і запланаваным. Сонечныя батарэі «Філы» не атрымлівалі дастаткова святла цягам 7 месяцаў пасля пасадкі. Але цяпер камета наблізілася да Сонца, а на яе паўднёвым паўшар’і (дзе і прызямліўся «Філы») надышла больш сонечная пара — апарату хопіць энергіі для працы да восені 2016 года.

Апарат працуе на камеце пры тэмпературы -36°С на магутнасці ўсяго 24 Вт. Першы сеанс сувязі доўжыўся 85 секунд, было перададзена 300 пакетаў звестак (у памяці апарата яшчэ больш за 8 тысяч пакетаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула