БЕЛ Ł РУС

Ярмошына назвала сваім ідэалам жанчыны-палітыка Ангелу Меркель

16.06.2015 / 10:34

Nashaniva.com

EPA

Пра гэта кіраўнік Цэнтрвыбаркама заявіла ў інтэрв'ю kp.by, разважаючы пра магчымы ўдзел жанчын-кандыдатаў у будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

— Прэзідэнцтва — толькі мужчынская справа?

— Не. Ёсць ідэальны прыклад, калі жанчына кіруе магутнай дзяржавай, — спадарыня Меркель (канцлер ФРГ). Або нябожчыца усімі любімая жалезная лэдзі спадарыня Тэтчар. Не выключана, што ў ЗША прэзідэнтам стане жанчына. Беларусь — кузурка ў параўнанні з ЗША ці Германіяй. Усё магчыма.

(…)

— Меркель паважаюць.

— Так, паважаюць. Перш за ўсё за яе дасягненні як кіраўніка. Жанчына яна звычайная, сярэдняя, без асаблівых прыгажосцяў. Акуратна прычасаная. Яна нікога не раздражняе і нікога не адштурхоўвае. І ёй ужо можна быць любой. Спадарыня Меркель знаходзіцца на тым узроўні, што сама выбірае, на каго ёй зрабіць уражанне.

— Вы кажаце так, быццам яна ваш ідэал…

— Так. Не люблю куміраў, але назавем так: самы ўдалы прыклад. Меркель доўга ва ўладзе, за гэты час магла надакучыць, але нацыя да яе ставіцца пазітыўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула