БЕЛ Ł РУС

Беларусь не прызнала незалежнасьці Косава

19.02.2008 / 13:09

Nashaniva.com

«Рэспубліка Беларусь пэўная, што адзіным шляхам пераадоленьня напружанасьці й дасягненьня стабільнасьці ў рэгіёне застаецца палітычнае ўрэгуляваньне, якое прадугледжвае вяртаньне да перамоўнага працэсу між Бялградам і Прышцінай пры магчымым удзеле міжнародных пасярэднікаў», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Беларусі.


МЗС Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што не прызнае незалежнасьці Косава.

Рэспубліка Беларусь лічыць, што урэгуляваньне пытаньня пра статус краю Косава і Мэтохія мусіць праходзіць у міжнародна‑прававой плоскасьці на падставе рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН 1244 (1999). МЗС выказаўся ў падтрымку цэласнасьці Сэрбіі.

Гэтаксама Беларусь лічыць Раду бясьпекі ААН галоўным адказным органам за падтрыманьне міжнароднага міру й бясьпекі.

«Рэспубліка Беларусь пэўная, што адзіным шляхам пераадоленьня напружанасьці й дасягненьня стабільнасьці ў рэгіёне застаецца палітычнае ўрэгуляваньне, якое прадугледжвае вяртаньне да перамоўнага працэсу між Бялградам і Прышцінай пры магчымым удзеле міжнародных пасярэднікаў», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Беларусі.

«Беларусь выражае надзею на дасягненьне ўзаемапрымальнага рашэньня што да вызначэньня статусу краю Косава і Мэтохія, якое адпавядала б агульнапрынятым нормам і прынцыпам міжнароднага права», — заявілі ў МЗС Беларусі.

Паводле Telegraf.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула