БЕЛ Ł РУС

Варшаўская прэзэнтацыя Вежнавец

19.02.2008 / 16:05

Аня Пр

13 лютага адбылася прэзентацыя першай кнігі Евы Вежнавец "Шлях дробнай сволачы" — беларускай аўтаркі з Любаншчыны, якая друкавалася ў часопісе «ARCHE». Першы яе аповед "Мы два хохлікі" выйшаў у 1998 годзе. Яе творчасць фарміравалася ў 90-х гадах пад мінскім і варшаўскім натхненнем. Ева Вежнавец піша па-жаночаму з сапраўды цвёрдым жаданнем данесці да чытачоў яе загадкавы свет.

Кніга складаецца з 9 аповедаў, збіраліся яны 10 гадоў. Першы збор апавяданняў аўтаркі выйшаў у свет пад эгідай "Кнігарні "Наша Ніва". Аповеды прысвечаны жыццю ў сучасных беларускіх ўмовах. "Шлях дробнай сволачы" – легкая кніга з даволі складаным і выразным жыццём герояў.

Цяпер Ева Вежнавец жыве і працуе ў Варшаве.

Будзем чакаць яе новых кніг, а "Шлях дробнай сволачы" можна знайсці ў беларускай бібліятэцы Школы імя Лазарскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула