БЕЛ Ł РУС

Сяргей Махнач. Калыханка

20.06.2015 / 10:32

Nashaniva.com

дзіцячы верш

Ціха надыходзіць ноч, дзень кладзецца ў ложак.
Трэба класціся і вам, мілыя мае.
Вы насіліся і не шкадавалі ножак,
Вам начная фея сну адпачыць дае.

Зорны россып замігцеў над нашаю хатай.
Як гарэза, зазірнуў месяц скрозь акно.
Ён святло сваё ліе на асфальт шурпаты
І на дрэвы пад акном, і на вас ажно.

Побач з вамі назаўжды і любоў, і ласка.
Хай пяшчота з цеплынёй вас не абмінуць.
Спіце, спіце, баю-бай, ноччу прыйдзе казка.
Будзе добрая яна. Спіце, час паснуць.

02.05.2014

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула