БЕЛ Ł РУС

Памёр легендарны камандзір ІРА

19.02.2008 / 19:10

Nashaniva.com

У 1980-х Брэндан Х'юз The Dark трымаў 53-хдзённую галадоўку, а ў 1997 г. адкалоўся ад сваіх былых таварышаў пасьля таго, як тыя пайшлі на кампраміс з пратэстантамі.

Былы камандуючы Ірляндзкай рэспубліканскай арміяй Брэндан Х’юз (The Dark), які адкалоўся ад сваіх былых таварышаў пасьля таго, як яны пайшлі на кампраміс міра ў Паўночнай Ірляндыі, памёр і быў крэміраваны сёньня ў аўторак. Яму было 59 гадоў

Х’юз, які атрымаў мянушку "Цёмны" (The Dark) за свой зьнешні выгляд, быў адным з самых актыўных баевікоў ІРА ў пачатку 1970‑х і яе кіраўніком да 1975 г. Тады ён жыў у Бэлфасьце інкогніта і, выдаючы сябе за прадаўца цацак, каардынаваў тэрарыстычную дзейнасьць ІРА ў горадзе.

Падчас знаходжаньня ў Бэлсфасцкай турме Х’юз трымаў 53‑дзённую галадоўку, дабіваючыся статусу палітвязьняў для зьняволеных. Калі лідэры ІРА палічылі, што ім удалося пайсьці на перамовы з брытанскімі ўладамі, Х’юз, знаходзячыся пры сьмерці, спыніў галадоўку. Але перамовы праваліліся, і галадоўка была адноўлена ў 1981 г., што прывяло да сьмерці дзесяці вязьняў.

Ад 1983 г. Х’ьюз быў даверанай асобай Джэры Адамса -- кіраўніка Шын Фэйн, што зьяўлялася палітычным крылом ІРА, аднак быў адсунуты ў 1997 г. ад партыйнай дзейнасьці за рэзкую крытыку дзеяньняў кіраўніцтва.

Цікава, што труну з прахам Х’юза пахавалі на пратэстанцкіх могілках ва ўсходнім Бэлфасьце. Зазвычай чальцоў ІРА хаваюць на каталіцкіх могілках Мілтаўн у заходнім Бэлфасьце.

Паводле AP

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула