БЕЛ Ł РУС

Паліцыя разагнала акцыю пратэсту ў Ерэване на світанку

23.06.2015 / 08:15

У ход пайшлі вадамёты. Затрыманыя 240 чалавек.

На досвітку 23 чэрвеня паліцыя Арменіі разагнала сядзячы пікет на праезнай частцы праспекта Баграмяна ў цэнтры Ерэвана. Сілавая аперацыя пачалася ў 05.25 па мясцовым часе пасля неаднаразовых папярэджанняў аб незаконным характары мерапрыемства.

Высокапастаўленыя паліцэйскія, да таго, як пусціць у ход вадамёты, пастаянна заклікалі некалькіх соцень маладых актывістаў фэйсбукаўскага руху «Не рабунку!» вярнуцца на Плошчу Свабоды і там, не ствараючы перашкод для працы сталічнага транспарту, працягнуць сваю акцыю.

Нязначная частка ўдзельнікаў акцыі супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію пагадзілася з патрабаваннямі паліцэйскіх, аднак большасць стала супраціўляцца. У выніку разгону, які доўжыўся каля 15 хвілін, многія ўдзельнікі акцыі пратэсту забраныя ў паліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула