На таргах 24 чэрвеня еўра патаннеў на 54 рублі
24 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Рубель знізіўся на 0,15% да кошыка валют за кошт умацавання расійскага рубля.
Даляр вырас на Br1 да 15378 рублёў.
Еўра патаннеў на Br54 да 17.248 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на Br1,72 да 284,23 рубля.