БЕЛ Ł РУС

Еўрабаскет-2015. Сёння Беларусь у паўфінале гуляе з Сербіяй

26.06.2015 / 8:30

Nashaniva.com

Сёння ў паўфінале чэмпіянату Еўропы па баскетболе жаночая зборная Беларусі правядзе паўфінал з камандай Сербіі.

Пачатак у 19:00 (матч, відаць, будзе паказаны на «Беларусь-5»).

У другім паўфінале згуляюць Францыя і Іспанія.

Матч за 3-е месца і фінал адбудуцца ў нядзелю.

Нагадаем, што беларускі выхадам у паўфінал гарантавалі сабе месца ў кваліфікацыйным турніры Алімпіяды ў Рыа-2016.

Аўтаматычную пуцёўку на Алімпіяду забяспечыць толькі перамога на Еўрабаскеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула