БЕЛ Ł РУС

Кірыла Сілівончыка пераводзяць у калонію-пасяленне за 60 км ад Ніжняга

26.06.2015 / 12:11

Сяргей Гезгала

Беларуса Кірыла Сілівончыка, асуджанага ў Расеі за выпадковы перапост радыкальных антырасійскіх заклікаў укантакце, этапуюць у калонію-пасяленне. Ён меў магчымасць выбару месца пасялення і і выбраў калонію ў пасёлку Сухабязводнае за 60 кіламетраў на паўночны ўсход ад Ніжняга Ноўгарада.

Пасяленне дзейнічае пры папраўчай калёніі строгага рэжыму №14. 

Рэжым на пасяленні мяккі. Разам з Сілівончыкам маюць права жыць сваякі.

Інфармацыі пра дату пераводу Сілівончыка з СІЗА на пасяленне пакуль няма. У Беларусі ў Сілівончыка засталіся мама (яна жыве ў Светлагорскім раёне) і дзяўчына ў Гомелі. Яны небагатыя людзі, і прыватнага адваката для яго аплаціў хрысціянскі актывіст Андрэй Кім.

Пасля сканчэння ўніверсітэта ў Гомелі Сілівончык наняўся на работу сісадмінам на вайсковым заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ён падтрымліваў антываенныя і праўкраінскія суполкі ўкантакце. У турму ён трапіў за бяздумны перапост матэрыялу, у якім утрымлівалі заклікі «забіваць маскалёў». Той матэрыял быў пазней выдалены з сеціва, але Сілівончыка звінавацілі ў «закліках да тэрарызму».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула