БЕЛ Ł РУС

У Бельгіі перакуліўся турыстычны аўтобус з дзецьмі

28.06.2015 / 17:20

У Заходняй Фландрыі (правінцыя Бельгіі) сёння перакуліўся турыстычны аўтобус з дзецьмі.

Адзін чалавек загінуў, яшчэ 36 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Некалькі дзяцей і трое дарослых шпіталізаваныя.

У аўтобусе знаходзіліся 34 падлеткі ва ўзросце 11—13 гадоў з Вялікабрытаніі, а таксама шасцёра дарослых, якія іх суправаджалі, і два кіроўцы.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца страціў кіраванне, аўтобус зачапіў слуп, вылецеў з трасы ў кювет і перакуліўся. Прычына аварыі высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула