БЕЛ Ł РУС

Курс даляра падняўся вышэй за 55 расійскіх упершыню за 3 тыдні

29.06.2015 / 10:45

Nashaniva.com

Курс даляра на маскоўскай біржы ў панядзелак падняўся вышэй за 55 рублёў на фоне асцярог магчымага дэфолту Грэцыі.

Па стане на 10:30 па Маскве даляр таргаваўся па 55,57 рубля, што на 79 капеек вышэй за ўзровень папярэдняга закрыцця ў пятніцу.

Такім чынам, амерыканская валюта абнавіла да рубля максімум за тры тыдні.

Адначасова еўра на адкрыцці таргоў падаражэў на 35 капеек. За адзін еўра даюць 61,54 рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула