БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне ў калодзежы патанула двухгадовае дзіця

29.06.2015 / 13:56

У калодзежы прыватнага дома ў Давыд-Гарадку 25 чэрвеня патанула дзіця.

Малы, якому было 2 гады і 9 месяцаў, гуляў у двары. Дзіця забралася на вечка калодзежа і правалілася ўніз. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры падзенні хлопчык стукнуўся галавой.

Як паведамілі у Брэсцкім абласным савеце Асвода, вады ў калодзежы было няшмат — 50-60 см, аднак трагедыі пазбегнуць не ўдалося. Праводзіцца праверка, высвятляюцца акалічнасці здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула