БЕЛ Ł РУС

Меркель: Я гатова сустрэцца з прэм'ерам Грэцыі ў любы момант

29.06.2015 / 14:49

Кіраўнік урада Германіі Ангела Меркель заклікала еўрапейцаў да гатоўнасці ісці на кампраміс у складаных сітуацыях.

instagram.com/bundeskanzlerin

Салідарнасць і адказнасць у адносінах паміж краінамі еўразоны — два бакі аднаго медаля, падкрэсліла яна, выступаючы ў Берліне на пасяджэнні прэзідыума партыі ХДС.

«Калі здольнасць да пошуку кампрамісаў будзе згублена, то згублена будзе і Еўропа, — заявіла Меркель. — Агульнаеўрапейская валюта — больш чым проста валюта: яна грунтуецца на ўсеагульным даверы».

Меркель па-ранейшаму адкрытая для дыялогу з Афінамі і гатова сустрэцца з прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам, «калі ён гэтага хоча», паведаміў агенцтву dpa афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт.

«Мы заўсёды выступалі за тое, каб Грэцыя засталася ў еўразоне», - падкрэсліў Зайберт, выказаўшы шкадаванне тым, што грэкі ў аднабаковым парадку перапынілі перамовы з крэдыторамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула